30 марта, 2017
28 февраля 2017

«Зброя. Золата. Кабеты.»

Піт Паўлаў. Новы альбом «Зброя. Золата. Кабеты.»

Новы альбом ад легенды айчыннага року Піта Паўлава. Гэтыя песні – квінтэсэнцыя “N.R.M.”, “Kriwi” і “Народнага альбома».

Піт Паўлаў — музыкант, кампазітар і выканаўца. Адзін з заснавальнікаў і нязменны ўдзельнік, а зараз і спявак легендарнай «N.R.M.». Удзельнік уплывовых беларускіх рок-гуртоў «Мроя», эксперыментальнага этна-гурта «KRIWI», заснавальнік музычных праектаў «Garadzkija» і «Pete-Paff».

«ЗБРОЯ.ЗОЛАТА.КАБЕТЫ.»

Гэта музычна-тэатральны праект Піта Паўлава, надхнёны раманамі Сяргея Пясэцкага. Польскі пісьменнік беларускага паходжання быў сам кантрабандыстам і разведчыкам і перадаў свой дзіўны асабісты вопыт у форме вострасюжэтных раманаў пра дзеячаў падполля, пра польска-савецкае памежжа 1920-х гадоў.

Пасля 10 год (!) даследавання таго перыяду гісторыі Піт Паўлаў склаў цыкл песень ад асобы рамантычнага героя-авантурыста, які спявае пра каханне, свабоду, барацьбу з цяжкасцямі і пра людзей моцных, годных, цікавых.

Сам альбом задуманы як музыка да фільма і адсылае да саўндтрэка прыгодніцкіх фільмаў, «бандыяны» і савецкіх істэрнаў, аранжыраваных у ключы сусветных рок-тэндэнцый. На заключным этапе праекта плануецца стварэнне такога фільма, а таксама выданне коміксу.

Але гэта не проста саўндтрэк, гэта спроба ўкласці жыццё ў музычны альбом. Гэта паглыбленне ў лёс чалавека і краіны, калі золата было сапраўдным, кабеты -прывабнымі, мужчыны — моцнымі.

ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, КАБ УСЁ АТРЫМАЛАСЯ?

Праект Піта Паўлава складаецца з некалькі этапаў і цалкам залежыць ад кожнага з нас!:

.. а потым і кіно здымем ;)…

АЛЕ ПЕРШ ЗА ЎСЁ — АЛЬБОМ!

Дакладней, рок-трылер у дзвюх частках. Асноўная частка складаецца з арыгінальных кампазіцый Піта Паўлава, а «кантрабандны» дадатак — з аўтарскіх перакладаў і аранжыровак вядомых кампазіцый па матывах народнай творчасці і беларускай паэзіі.

Цягам таго, як мы будзем павялічваць нашыя зборы і працаваць над запісам альбома, зорачкі (***) будуць ператварацца ў сапраўдныя назвы! ;)

5 ФАКТАЎ ПРА АЛЬБОМ

 КАЛІ ПРЫХОДЗІЦЬ ЗА ПАДАРУНКАМІ?

P.S. Дарэчы Мядзведзіца тут з нагоды аднаго з раманаў Пясэцкага пад назвай «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», у стварэнні і прасоўванні першага перакладу якога на рускую мову, прыняў удзел Піт Паўлаў. Не мінавала яна і альбом ;)

ТАКІМ ЧЫНАМ, ПАДАРУНКІ:

  • ЗА 10 РУБЛЁЎ ДЗЯКУЙ ВАМ ДАШЛЕ САМ ПІТ ПАЎЛАЎ!

  • ЗА 25 РУБЛЁЎ АТРЫМАЕЦЕ АЛЬБОМ І, МАГЧЫМА, КВІТКІ НА КАНЦЭРТ!

  • ЗА 50 РУБЛЁЎ ВАС ЧАКАЕ ЯШЧЭ І САМЫ САПРАЎДНЫ КВАТЭРНІК!

  • ЗА 100 РУБЛЁЎ ДА ЎСЯГО ІНШАГА — АРТЭФАКТ АД N.R.M. І ЎЖО, МАГЧЫМА, СD!

  • ЗА 500 РУБЛЁЎ — АКУСТЫЧНЫ КАНЦЭРТ ДЛЯ ВАС ПЕРСАНАЛЬНА!

  • ЗА 1000 РУБЛЁЎ ЗАМАЎЛЯЙЦЕ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ І АТРЫМОЎВАЙЦЕ ЎСЕ ПАДАРУНКІ!

АЛЕ ГЭТЫ АЛЬБОМ І ПРАЕКТ РОБІЦЬ НЕ ТОЛЬКІ ПІТ ПАЎЛАЎ ;)

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА НАС

Facebook: Піт Паўлаў

Facebook: гурт N.R.M.

VK: гурт N.R.M.

Instagram: Піт Паўлаў

Пішыце нам: zolata2017@gmail.com

 

Каб падтрымаць праект, прайдзіце па спасылцы: http://ulej.by/project?id=111567.

Facebook
ОТРАСЛИ
}