30 марта, 2017
7 марта 2017

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка»

13 сакавіка а 17 гадзіне ў дзяржаўным літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца прэзентацыя кнігі пераможцы чацвёртага сезону літаратурнага конкурсу для аўтараў-пачаткоўцаў «Першая глава» Ганны Севярынец«Дзень Святога Патрыка».

Пра Рэгістр

«Выдавецтва«Рэгістр» — вядучы выдавец шпіёнскіх раманаў, дэтэктываў, гістарычнай прозы ад вядомых і толькі пачынаючых беларускіх аўтараў.

«Выдавецтва«Рэгістр» — фундатар літаратурнага конкурса для пачынаючых аўтараў «Первая глава». Літаратурны конкурс «Первая глава» з’яўляецца асветніцкім праектам. Яго галоўная мэта — адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, заахвочванне творчасці пачынаючых аўтараў Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, а таксама захаванне беларускіх літаратурных традыцый.

Аб аўтары

Ганна Севярынец працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры. «Галоўны мой клопат, — кажа яна, — каб кожнаму, хто бярэ ў рукі кнігу, было цікава яе чытаць». Гэты клопат напоўніцу рэалізаваны ў кнізе «Дзень Святога Патрыка» — чытаць яго цікава.

Пра кнігу

Эксперты міжнароднай моўнай камісіі прымаюць рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз Марыне Дамейка патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гэта кніга — гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Афиша. Северинец

Facebook
ОТРАСЛИ
}